25 верасня ў Беларусі адзначылі Дзень машынабудаўніка
Напярэдадні святочнай даты ў кіруючай арганізацыі ААТ “Інстытут БЕЛАРГСТАНКІНПРАМ” адбыўся ўрачысты сход, прысвечаны Дню машынабудаўніка.
Дырэктар, Павел Іванавіч Бычык, звяртаючыся да прысутных, адзначыў, што ў нядзелю 25 верасня прафесійнае свята ў беларускіх машынабудаўнікоў. Гэта адна з найважнейшых прамысловых галін нашай краіны – больш за 240 прадпрыемстваў і арганізацый і звыш 150 тысяч чалавек працуючых. Сярод іх дастойнае месца займаюць нашы прадпрыемствы: ААТ «СТАНКАБУДАЎЧЫ ЗАВОД ім. С.М.КІРАВА» і ААТ «МЗАЛ ім. П.М. Машэрава».
Кіраўнік выказаў словы падзякі за добрасумленную працу і адданасць станкабудаванню. Дзякуючы Вашай кваліфікаванай працы ствараецца прадукцыя, заслужана запатрабаваная ў машынабудаўнікоў.
Перад нашым калектывам стаяць складаныя задачы па мадэрнізацыі прадпрыемстваў, павышэнні канкурэнтаздольнасці прадукцыі, і я ўпэўнены, што калектыўнымі намаганнямі яны будуць паспяхова вырашаны.
Жадаю вам, шаноўныя калегі, моцнага здароўя, дабрабыту, новых працоўных поспехаў.
Па выніках работы ў бягучым годзе і з нагоды прафесійнага свята шэраг работнікаў узнагароджаны Ганаровымі граматамі, падзячнымі пісьмамі і іншымі ўзнагародамі.
Працягам святочных мерапрыемстваў стаў спартыўна-забаўляльны “week-end”, які праходзіў на беразе Мінскага мора на спартыўнай базе Беларускай Федэрацыі Прафсаюзаў “Алімпіец”.
Па водгуках удзельнікаў свята, асабліва дадаў адрэналіну пляжны валейбол, настольны тэніс і більярд. Гэтыя віды спаборніцтваў былі найбольш запатрабаванымі. Напрыклад, пляжны валейбол сабраў тры каманды. І безумоўна, удзельнікам спатрэбіліся не толькі сіла, спрыт, але і крыха мужнасці.
Найлепшыя ўдзельнікі спаборніцтваў былі адзначаны падарункамі і сувенірамі ад прафсаюзнай арганізацыі.
Спадарожнічала святу і добрае надвор’е, якое выдалася ў той дзень. Сонейка, выдатны настрой удзельнікаў, спартыўны запал, адрэналін спартыўных спаборніцтваў, імкненне да перамогі зрабілі свята яркім, эмацыйным, запамінальным.
Несумненна – гэта выдатная альтэрнатыва бавіць час у кампутараў, са смартфонамі, ён дадае жыцця пазітыўных уражанняў, добрага настрою.